«Ад драўляных лыжак да ткацкіх паясоў». Стаўбцоўскія майстры завіталі ў Александрыю

Культура

image_pdfimage_print

Завяршылася свята «Александрыя збірае сяброў». Летні фестываль гасцям запомніўся тэматычнымі экспазіцыямі, прысмакамі і канцэртнай праграмай.

Падчас мерапрыемства ў аграгарадку Александрыя працавала святочная выстава-кірмаш «Ручнік народнага адзінства». Свае работы майстры з кожнай вобласці прадстаўлялі на імправізаваных падворках. Сёлета выстава атрымалася шматпрофільная. Аднак большая ўвага была ўдзелена традыцыйнаму мастацтву.

Ад Стаўбцоўскага раёна на выставе-кірмашы былі прадстаўлены ручнікі Ганны Рэва, Надзеі Аляшкевіч, Людмілы Віцько, Марыі Грамыка. Паралельна была арганізавана выстава работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў розных напрамках: ткацтва паясоў (Людміла Віцько), кошыкі з сасновай дранкі (Аліна Халявінская), разьба па дрэве, пано (Валерый Чараднічэнка), саломапляценне, выраб лялек, валенне з воўны (Святлана Шайнова), саломапляценне (Наталля Пятроўская), разьба па дрэве, драўляныя лыжкі, дубовыя, бярозавыя дошкі (Алег Калевіч).

Загадчыца Слабадскога клуба-бібліятэкі Людміла Віцько адзначыла:

– Нашы майстры на выставе былі вельмі запатрабаваныя. Пакупнікоў прадукцыі было шмат. Асаблівым попытам карысталіся вырабы з дрэва. Кожны ўдзельнік не толькі прэзентаваў сваю прадукцыю, але і даведаўся нешта новае.

Ксенія РУБІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *