Рэспубліканскі маладзёжны поезд прыбыў у г. Гродна

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Рэспубліканскі маладзёжны поезд #БеларусьМолодежьЕдинство прыбыў у г. Гродна – маладзёжную сталіцу Беларусі.

Удзельнікі праекта змясцілі ў Instagram шмат паведамленняў з хэштэгам  #БеларусьМолодежьЕдинство і  актыўна абмяркоўваюць першыя знаёмствы.

Маршрут рэспубліканскага маладзёжнага поезда складае каля дзвюх тысяч кіламетраў.

Праект паслужыць больш дынамічнаму развіццю маладзёжнай палітыкі ў рэгіёнах, правядзенню шэрага грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў, захаванню і прымнажэнню культурнай спадчыны Беларусі, павышэнню грамадска-палітычнай актыўнасці моладзі, фарміраванню пазітыўнага іміджу нашай краіны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *