У гарачыя дні ў стаўбчан карыстаецца попытам квас

Соцыум

image_pdfimage_print
Самы хадавы напітак у стаўбчан у гэтыя дні – бочкавы квас. Ён рэалізуецца ў тару рознай ёмістасці

У многіх кропках нашага горада можна ўбачыць бочку з квасам, які ў гэтыя гарачыя дні карыстаецца вялікім попытам.

Халодненькі напітак наталяе смагу і ратуе ад спёкі, таму набываюць яго, рассмакаваўшы, і ў запас, трохлітровымі бутэлькамі.

«Будзе чым парадаваць сваіх дамашніх. Цяпер натуральны квас – найлепшы пачастунак», – сцвярджае стаўбчанка Таццяна Міцкевіч.

Пакупніцкі пік ля бочкі з квасам захоўваецца з самай раніцы і да позняга вечара.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ,  фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *