«Ёсць чаму вучыцца вучням і педагогам». Стаўбчане аб адкрыцці новай школы

Адукацыя Главное Дажынкі-2022

image_pdfimage_print

У Дзень ведаў ў СШ № 4 г. Стоўбцы мы пагутарылі з вучнямі, педагогамі і бацькамі, папрасілі іх падзяліцца сваімі ўражаннямі і спадзяваннямі. 

Алена Тапеха:

Мне даверылі 1 А клас, а да гэтага я 30 гадоў адпрацавала ў Навасвержанскай СШ.  Ёсць трывога, але і цікавасць. З новымі сіламі і жаданнем будзем працаваць. Магчымасці для гэтага – неабмежаваныя. Напярэдадні я кожнаму з іх напісала пісьмо-запрашэнне ў школу.

Інга Латан:

— Настрой цудоўны. У нас атрымаўся зборны клас. Прыкладу ўсе намаганні, каб здружыць яго. Гэта пяты клас, яшчэ “жэўжыкі”, таму галоўнае – зацікавіць іх вучобай.

Станіслаў і Аляўціна Чулковы:

— Школа вельмі падабаецца. Прасторная! Мы з сястрой раней вучыліся ў Дзераўнянскай СШ. Пераехалі жыць на вуліцу Маторабудаўнікоў у Стоўбцы. У нас вялікая сям’я: яшчэ старэйшы брат і  малодшыя брат і сястра.

Усевалад Гомза:

— Рады, што ў нашым горадзе такая падзея. У новую школу мы перайшлі з СШ № 3 усім класам. Моцна сябруем. Імкнемся да ведаў. Кожны з нас хоча некім стаць. Я, напрыклад,  журналістам.

Дзмітрый Клімаш:

Вельмі падабаецца новая школа. Прыгожая, тэхналагічная. Спадзяюся, што мой сын-пяцікласнік атрымае тут сучасныя веды. Веру, што настаўнікі будуць на дастойным прафесійным узроўні. Але многае залежыць і ад нас, бацькоў, і ад самога дзіцяці.

Таццяна і Андрэй Дубоўскія:

У нас двое дзетак, ідуць у 3 і 8 класы.  І яны, і мы самі пад вялікім уражаннем. Зручна, бо мы побач жывем. Для нашага горада гэта шыкоўны падарунак. Дзякуй будаўнікам і дзяржаве.

Святлана Дземідовіч:

— Школа вялікая, мы яе 40 гадоў чакалі. Камп’ютары – у кожным класе! Настаўніку тут будзе і складана, і цікава, — як і дзецям.

Марына Бябеніна:

Новая школа выканана ў аптымістычных колерах. У ёй будзе займацца і мая ўнучка-васьмікласніца. Яна сказала, што школа – як карцінка. Настрой узвышаны. Будзем імкнуцца адпавядаць узроўню такой школы.

Вольга Трафімчук:

— Такіх школ у Мінскай вобласці яшчэ няма. Яе вучням неабходна паказаць сябе ў вучобе, творчасці, спорце. І настаўнікам ёсць чаму вучыцца.  Хочацца ісці на працу і аддаваць сябе.

Дзіяна Пуляк:

Гэта маё першае месца працы пасля ўніверсітэта. Усё тут падабаецца. Планую займацца разам з дзецьмі даследчай працай у сферы хіміі і біялогіі. Займалася гэтым ва ўніверсітэце, маю навуковыя публікацыі. Новая школа дае для гэтага  магчымасці.

Вольга Сахарчук:

— Надзеі — самыя добрыя. Нашы дзеці перайшлі з трэцяй школы ўсім класам разам з настаўніцай Алай Сяргееўнай Мармузевіч. Яны дружныя, і займацца будуць у першую змену. Гэта радуе.

Людміла Боган:

Такой школы я яшчэ не бачыла, хоць і працавала ў сістэме адукацыі г. Мінска. На яе базе будзе працаваць вучэбна-вытворчы камбінат. Будзем навучаць дзяцей швейнай справе і перамагаць на алімпіядах па працоўным навучанні.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *