Свае думкі і мары, родны горад, прысвячаем табе

Главное Дажынкі-2022 Стаўбцоўшчына - родны край

image_pdfimage_print

Парк на месцы былога яблыневага саду са скейтпаркам і веладарожкамі, цікавыя пешаходныя зоны і месцы для адпачынку…

Гэтыя і іншыя ідэі магчыма рэалізаваць або пачаць рэалізоўваць у Стоўбцах у найбліжэйшы час.

Роўна праз год у нашым райцэнтры будзе ладзіцца абласное свята «Дажынкі-2022», якое з году ў год крочыць па гарадах Міншчыны і змяняе іх аблічча, пакідаючы «на памяць» кожнаму з гэтых гарадоў турыстычную прывабнасць. А яшчэ – дае імпульс для далейшага развіцця, укаранення новых сучасных праектаў горадабудаўніцтва і добраўпарадкавання.

Для стаўбчан – вялікі гонар прымаць удзельнікаў такога свята. З’яўляюцца шырокія магчымасці, каб пераўтварыць свой гістарычны горад не горш за іншыя, папярэднія, а нават і лепш, самабытней, прапанаваўшы ўласныя ідэі-«разынкі».

Падрыхтоўка да абласнога свята «Дажынкі-2022» фактычна ўжо стартавала на Стаўбцоўшчыне, і пачаткам гэтага працэсу стала стварэнне ўпершыню на базе рэдакцыі газеты – менавіта газеты «Прамень» – call-цэнтра.

У чым яго сэнс?

Для падрыхтоўкі горада да абласнога свята Мінскім абласным выканаўчым камітэтам выдзяляюцца значныя фінансавыя сродкі, і вельмі важна выкарыстаць іх эфектыўна, укласці не толькі дзеля свята, але з перспектывай і з улікам пажаданняў стаўбчан.

Мы хочам пачуць вашы ідэі і прапановы, каб разам з органамі мясцовай улады, спецыялістамі і экспертамі шукаць аптымальныя шляхі іх вырашэння і проста заставацца з вамі на сувязі, таму і арганізуем працу call-цэнтра.

Першыя паведамленні мы ўжо атрымалі ад вас, шаноўныя жыхары Стаўбцоўшчыны, дзякуем за іх і за вашу нераўнадушную пазіцыю.

Ваша рэдакцыя газеты «Прамень»

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *