Незвычайнаму парку валуноў у Рубяжэвічах спаўняецца 15 гадоў

Главное Моя Столбцовщина

image_pdfimage_print
Рамуальда Сабалеўская – ініцыятар многіх пачынанняў у Рубяжэвічах

Побач з касцёлам святога Іосіфа ў Рубяжэвічах сустракае кампазіцыя з валуноў – «Памяць у камені», прысвечаная навакольным вёскам.

Сёлета гэтаму незвычайнаму парку спаўняецца 15 гадоў. Ствараўся ён у гонар 100-годдзя з дня закладкі першага каменя пад будаўніцтва касцёла.

Рамуальда Сабалеўская прыгадвае:

– У 2006 годзе прыход касцёла святога Юзафа складалі жыхары 43 вёсак. Ім прапанавалі прывезці ад сваёй вёскі камень. Вельмі стараліся людзі. Мы іх расклалі так, як вёскі размешчаны на карце Беларусі.

Вось з назвамі былі цікавыя моманты. Да прыкладу, вёска Васілеўшчына калісьці звалася Жыдавічамі. Як камень правільна назваць? Жыхары гэтай вёскі і раіліся, і спрачаліся, але прыйшлі да адной высновы: увекавечыць абедзве назвы.

У каменным парку вёскі злучаны паміж сабой пясчанымі сцежкамі-дарогамі, якія вядуць да цэнтральнай, а тая – да крыжа, сімвала веры. Крыж выкладзены з каменя, бо і касцёл – каменны.

У 2006 годзе падчас урачыстага адкрыцця кампазіцыі прысутнічалі вышэйшыя духоўныя асобы. Усе радаваліся гэтай падзеі. Пазней зразумелі, якую патрэбную справу зрабілі.

Некаторыя вёскі ўжо перасталі існаваць (на месцы Ліхачоў, да прыкладу, цяпер калгаснае поле), а тут, у гэтым парку, яны жывуць, і тыя, хто нарадзіўся ў ёй, могуць прыйсці сюды, паўспамінаць і памаліцца. Асабліва часта гэта здараецца на вялікія святы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *