Стаўбцоўскі «Кронан» заняў 11-ае месца ў чэмпіянаце

Важное Спорт

image_pdfimage_print

18 і 19 верасня адбыліся заключныя гульні ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе (другая ліга Рэспублікі Беларусь).

У стыкавых матчах паміж сабой падзялілі месцы  з 1-га па 20-ае футбольныя клубы ў зоне  «Мінская вобласць. Поўдзень – Поўнач».  Чэмпіёнам стаў ФК «Маладзечна-2018». ФК «Кронан» (Стоўбцы) павінен быў сустракацца ў гасцях з ФК «Смалявічы» за 11-ае ці 12-ае месца, але гаспадары поля адмовіліся ад гульні па невядомай прычыне. Камандзе прысуджана тэхнічнае паражэнне (0:3). У выніку стаўбцоўскі клуб заняў 11-ае месца ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе і не выйшаў у плэй-оф чэмпіянату. Нашай камандзе не ўдалося паказаць добрай гульні, атрымалі толькі 12 ачкоў.

У ФК «Кронан» 36 ачкоў, 10 перамог, тры нічыі і сем паражэнняў.

У балельшчыкаў стаўбцоўскага футбола з’явілася і пазітыўная навіна. ФК «Колас» (Чэрвень) на сваім стадыёне здолеў перамагчы ў дадатковы час ФК «Маладзечна» (1:0). Хочацца адзначыць, што ў саставе чэрвеньцаў гуляў стаўбчанін Уладзіслаў Рубін, які правёў сем матчаў, адзначыўся адным забітым мячом і адной жоўтай карткай.

Пажадаем нашым камандам радаваць балельшчыкаў сваімі добрымі вынікамі.

Леанід НАРАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *