Альбуцкі куфэрак: «Стаўбцоўскі жыхар — добры гаспадар»

Альбуцкі куфэрак Важное Спецвыпускі «Праменя»

image_pdfimage_print

Кастрычнікмесяц падвядзення вынікаў. Трэба паклапаціцца пра ўборку ўчастка да новага сезона.

Работы, якія рэкамендуецца праводзіць:

– саджайце дрэвы і кусты, яны паспеюць прыжыцца і адаптавацца да новых умоў да наступлення ўстойлівых замаразкаў;

– падрыхтуйце дрэвы да зімоўкі: пачысціце галінкі ад высахлай кары, асновы пладовых дрэў пакрыйце вапнай, ствалы ўкрывайце матэрыялам або ельнікам;

– на падрыхтаваныя градкі ці ў цяпліцы, якія ацяпляюцца, сейце падзімнія агароднінныя культуры: моркву, буракі, шпінат;

– будуйце крыты каркас для садовых суніц і клубніц;

– прыбірайце познія сарты капусты (брусельскую, чырвонакачанную, белакачанную);

– зрэжце астры і хрызантэмы, абганяйце півоні, лілеі, касачы,  выкапайце вяргіні.

Падрыхтоўка пладовых дрэў да зімоўкі

Выдаляйце толькі сухія або пашкоджаныя галінкі. Не рабіце глыбокай абрэзкі, бо вільгаць абавязкова патрапіць на зрэзы і ў зімовы перыяд нанясе сур’ёзныя пашкоджанні.

Калі вы набылі пасадачны матэрыял, то саджанцы лепш прыкапаць у адкрыты грунт да вясны і збудаваць над імі надзейнае сховішча. Так яны з большай верагоднасцю добра перазімуюць.

Праца ў кветніку і ягадніку

Настаў час занесці ўсе расліны, што ў гаршках, у памяшканне. Кветкі перастаюць мець патрэбу ў рэгулярным, частым паліве. Многія дэкаратыўныя культуры знаходзяцца ў стане спакою.

У сярэдзіне кастрычніка варта абрэзаць шматгадовыя хрызантэмы і астры. Гэтыя расліны маюць патрэбу ў падкормцы. Каб убачыць вясной прыгожыя расліны, трэба ўнесці пад кожны кусцік па 200 грамаў попелу.

Бліжэй да канца кастрычніка трэба збудаваць надзейнае сховішча для руж і клямацісаў. У сярэдзіну кустоў можна насыпаць сухое бярозавае лісце.

У першай палове кастрычніка можна займацца пасадкай ягадных кустоў. Пасадкі неабходна закончыць да сярэдзіны кастрычніка, інакш саджанцы не паспеюць прыжыцца і загінуць.

У пачатку кастрычніка парэчкі і агрэст неабходна добра насыціць вільгаццю. Глебу вакол кустоў прарыхліце і дабаўце калійныя ўгнаенні.

У сярэдзіне кастрычніка правядзіце паліў, парасткі добра насыцяцца вільгаццю, што павысіць устойлівасць да халадоў. Да канца месяца старыя парасткі малін неабходна выдаліць, а маладыя – звязаць на ўзроўні 35 см ад зямлі.

Градкі з клубніцамі  таксама маюць патрэбу ў восеньскім паліве і падкормцы. Самае жаданае ўгнаенне – гэта попел. Насыпце пад кожны куст па 100 грамаў попелу, а затым пабудуйце паветраную  падушку з сухой ігліцы або ельніку. Можна выкарыстоўваць салому, сухое лісце, перагной.

Рыхтуем агарод да зімы правільна

Пачатак кастрычніка падыходзіць і для збору ўраджаю позніх буракоў, морквы. Першая палова кастрычніка падыходзіць для пасеву азімых часнаку і цыбулі. У залежнасці ад умоў надвор’я да сярэдзіны кастрычніка можна займацца пасевам морквы, шпінату, радыскі, пятрушкі, гарчыцы салатнай і іншых марозаўстойлівых раслін.

Пасля збору апошняга ўраджаю і перад восеньскім перакопваннем агарода варта вызначыцца з размяшчэннем пасадак агароднінных культур на наступны сезон. У залежнасці ад гэтага ў месцы, дзе плануецца вырошчваць капусту, агуркі і рэдзьку, можна дабавіць арганічныя ўгнаенні.

Калі вы плануеце вырошчваць агароднінныя культуры ў цяпліцах, якія ацяпляюцца, то да канца кастрычніка варта падрыхтаваць іх да сяўбы і выканаць дробныя рамонтныя работы.

Паводле матэрыялаў інтэрнэт-рэсурсаў падрыхтавала

Марына КУТАС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *