Малады настаўнік Таццяна Копач: «Для дасягнення поспеху ў справе важна, каб яна табе падабалася»

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print

«Для дасягнення поспеху ў любой справе важна, каб яна табе падабалася», – такой думкі прытрымліваецца намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 4 г. Стоўбцы Таццяна Копач.

Таццяна Антонаўна курыруе працу класных кіраўнікоў, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, каардынуе валанцёрскі рух і з’яўляецца кіраўніком клуба юных выратавальнікаў-пажарных.

Акрамя гэтых абавязкаў педагог выкладае геаграфію. Таццяна Антонаўна імкнецца зрабіць свае ўрокі цікавымі. «Галоўнае – гэта жывое слова настаўніка. Калі педагог гаворыць з дзецьмі не на мудрагелістай мове, а на простай, тады навучанне становіцца яшчэ больш цікавым».  Быць настаўнікам для яе – значыць дзяліцца сваімі ведамі, дапамагаць вучням развівацца. Педагог павінен знаходзіць баланс паміж строгасцю і мяккасцю.

На пытанне, што галоўнае  ў працы настаўніка, Таццяна Антонаўна, сціпла ўсміхнуушыся, адказвае:

– Патрэбна проста любіць сваю прафесію і дзяцей, любіць такімі, якія яны ёсць на самай справе, а таксама сваім прыкладам рабіць іх лепшымі, узбагачаць іх ведамі, даваць пуцёўку ў жыццё. Зацікавіць, заінтрыгаваць – вось галоўнае для нас, настаўнікаў.

У вольны ад работы час Таццяна Копач займаецца плаваннем, ходзіць у трэнажорную залу.

Карыстаючыся выпадкам, малады педагог віншуе калег з прафесійным святам і жадае ім здароўя, цярпення, дасягнення сваіх мэт.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *