У ААТ «Навасвержанскі лесазавод» адходы імкнуцца ператвараць у даходы

Важное Эканомiка

image_pdfimage_print

– Кара паступае на кацельню, дзе ўстаноўлены два катлы магутнасцю 5 МВт і 2 МВт на мясцовых відах паліва. Дранку забіраюць нашы прадпрыемствы ў складзе холдынга, а ў перспектыве плануем самі перапрацоўваць і дранку, і апілкі, – падкрэслівае прыярытэты дырэктар лесазавода Віктар Лужкоўскі.

Лесазавод ажыццяўляе выпуск сухіх піламатэрыялаў, якія ў пераважнай большасці адгружаюцца на экспарт, профільных дэталяў (на заказ). Яго прадукцыю набываюць мэблевыя фабрыкі рэспублікі.

У завода ёсць уласная лесасыравінная база. У арэндзе знаходзяцца 100 тысяч м3 лесанасаджэнняў. Дадаткова ажыццяўляецца закуп лесаматэрыялаў на біржы. Сыравіна дастаўляецца аўтамабільным і чыгуначным транспартам. Для гэтага ў завода ёсць дзве чыгуначныя веткі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *