Генадзь і Лявон Несялоўскія: «Музыка – гэта наш дом. У ёй – усё роднае, усё сваё»

Главное Культура

image_pdfimage_print

Лявон Несялоўскі родам са Стоўбцаў, вырас у музычнай сям’і.

Яго дзядуля і бабуля, Генадзь Уладзіміравіч і Тамара Панцялееўна Несялоўскія, працуюць выкладчыкамі па класе баяна ў Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў ужо каля 50 гадоў. Менавіта яны яшчэ ў дзяцінстве прывілі хлопчыку любоў да музыкі. Лявон вырашыў прадоўжыць музычную сямейную дынастую і пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа мастацтваў імя М. І. Глінкі па класе баяна вярнуўся на сваю малую радзіму, у родную музычную школу (дарэчы, выпускніком якой быў), ужо ў якасці выкладчыка. «Галоўнае – адчуваць музыку, ведаць, як трэба выконваць той ці іншы твор. Падчас вучобы мне вельмі падабаўся прадмет «музычная літаратура». Яго выкладала цудоўны педагог – Вікторыя Генадзьеўна Бычкоўская. Набытыя веды абавязкова спатрэбяцца мне ў далейшым. Цяпер я сам выкладчык, вучу дзяцей, а дзеці вучаць многаму мяне. Але я адчуваю, што на сваім месцы, таму ўсё атрымаецца»

P.S.Нам прыемна было даведацца, што ў гэтую нядзелю Генадзь Уладзіміравіч адзначыць 70-годдзе з дня нараджэння. Шчыра віншуем яго з гэтай нагоды і жадаем моцнага здароўя, даўгалецця і здзяйснення ўсяго задуманага.

Анастасія НОВІК

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *