Вытворчасць малака на жывёлагадоўчых фермах раёна не зніжаецца

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

За тры кварталы бягучага года на малочнатаварных фермах надоена 81483,8 тоны малака, што складае 101,9 працэнта да адпаведнага перыяду летась. У верасні самы высокі валавы прырост прадукцыі ў адносінах да мінулагодняга паказчыка  ў ТАА «СЖК «Налібакі», ААТ «Шашкі» і ААТ «Жацерава», ён склаў адпаведна 124,3, 123,7, 118,7 працэнтаў.

З пачатку года ў сярэднім ад кожнай каровы атрымана 4732 кілаграмы малака, што на 125 кілаграмаў больш, чым летась. Найвышэйшая прыбаўка ў ААТ «Шашкі» – 586 кілаграмаў. Па-ранейшаму ў лідарах жывёлаводы ТАА «СЖК «Налібакі», якія перавысілі сямітысячны рубеж. На другім і трэцім месцах увішныя працаўнікі ААТ «Каганец» і ААТ «Жацерава» з паказчыкамі 6388 і 6278 кілаграмаў малака адпаведна. Дарэчы, жацераўскія жывёлаводы ў верасні прыбавілі на карову 108 кілаграмаў і да канца года, цалкам магчыма, перамесцяцца на другую прыступку. На чацвёртай і пятай пазіцыях – ААТ «Вялікі Двор» і ААТ «Агранёманскі», дзе надоена 5766 і 5409 кілаграмаў малака.

Таварнасць малака ў гаспадарках раёна некалькі зменшылася і склала 89,6 працэнта. Налібаччане з месяца ў месяц не зніжаюць гэты паказчык, ён трымаецца на ўзроўні 92,4 працэнта. Высокая таварнасць малака ў ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Агранёманскі», ААТ «Жацерава» і ААТ «Дзераўное».

Усяго на вытворчых плошчах сельгаспрадпрыемстваў вырашчана 5741,4 тоны мяса ялавічыны – 98,5 працэнта да выніку адпаведнага перыяду летась. Не дацягнула да мінулагодніх паказчыкаў большая палова гаспадарак. У адносінах да леташняга выніку нарасцілі аб’ёмы вытворчасці прадукцыі працаўнікі фермаў СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» і ААТ «Шашкі». У ААТ «Вялікі Двор» сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы склалі 837 грамаў, у ААТ «Жацерава», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» і ААТ «Агранёманскі» адпаведна 688, 662 і 638 грамаў.

На жывёлагадоўчых фермах раёна ўтрымліваецца 51891 галава буйной рагатай жывёлы, што на 255 галоў больш, чым летась. Малочны статак налічвае 16793 каровы.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *