«Іду з музыкай па жыцці». Выкладчык па класе гітары аб працы ў Стоўбцах

Важное Культура

image_pdfimage_print
Анастасія Богдан праводзіць музычны ўрок для вучня Арцёма Ражко

Малады спецыяліст Анастасія Богдан працуе з гэтага года ў Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў, выкладае па класе гітары.

Дзяўчына родам з Лунінца. Скончыла Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж па класе домры. Прызнаецца, што любоў да гэтага інструмента ёй прывіла настаўніца музычнай школы Наталля Яўгенаўна Юрцэвіч. «Яна знайшла да мяне падыход, паказала, чаго я магу дасягнуць, калі буду аддаваць усю сябе музыцы. Наталля Яўгенаўна кіравала аркестрам, і я таксама хацела б стаць дырыжорам», – расказвае Анастасія і дадае, што ўжо мае вопыт дырыжыравання: яшчэ на трэцім курсе каледжа ёй пашчасціла кіраваць аркестрам, які выконваў яе ўласны твор пад назвай «Паднябессе». У скарбонцы Анастасіі ёсць яшчэ напісаныя ёю творы: «Ражджаство», «Іона. Па прачытанні Ветхага Запавета» і інш.

«Для працы выбрала Стоўбцы, таму што недалёка ехаць да Мінска, дзе я вучуся завочна ва ўніверсітэце культуры і мастацтваў. Але галоўнае – мне вельмі спадабаўся калектыў школы, тут вясёлыя і пазітыўныя людзі. Пры гэтым Стоўбцы – невялікі і спакойны горад, дзе можна прагуляцца і палюбавацца прыродай, ёсць адкуль браць натхненне. Безумоўна, вялікім плюсам стала тое, што мне выдзелілі арэнднае жыллё», – дзеліцца ўражаннямі Анастасія. Яна прызнаецца, што на працы ёй усё падабаецца, таму што дзяўчына любіць тое, чым займаецца.У планах маладога музыканта – прайсці курсы гітары, каб атрымаць кваліфікацыю.

Анастасія НОВІК

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *