Двухкіламетровая тратуарная дарожка з’явілася ў Новым Свержані

Важное Добраўпарадкаванне

image_pdfimage_print

Дарожнікі ДЭУ-62 завяршылі ўстройства тратуарнай дарожкі на рэспубліканскай аўтадарозе, якая праходзіць праз Новы Свержань.  

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Працягласць яе складае каля двух кіламетраў. Тратуарная дарожка ў вёсцы была зроблена па просьбах людзей.

– Работы праводзіліся ў сціснутых умовах, таму шырыня дарожкі з асфальтным пакрыццём склала адзін метр (стандартная шырыня – 1,5 метра і больш). Для гэтага выкарыстаны сродкі рэспубліканскага дарожнага фонду, – удакладняе начальнік ДЭУ-62 Дзмітрый Ёдчык.

На даны момант дарожнікі актыўна рыхтуюцца да работы ў зімніх умовах: устанаўліваюць на дарогах сігнальныя вехі, рамантуюць тэхніку, назапашваюць супрацьгалалёдныя матэрыялы. Так, запасы пясчана-салянай сумесі складаюць ужо 75 працэнтаў, тэхнічнай солі – 86 працэнтаў ад планавых заданняў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *