У цэнтры падрыхтоўкі да абласнога свята «Дажынкі-2022» – вуліца Цэнтральная ў Стоўбцах

Главное Дажынкі-2022 Моя Столбцовщина

image_pdfimage_print

Вуліца Цэнтральная – гэта візітка Стоўбцаў, яго своеасаблівы гандлёва-грамадскі цэнтр, далягляды якога ў бліжэйшы час стануць яшчэ больш шырокімі.

Да абласнога свята «Дажынкі-2022» на вуліцы ўжо вядуцца работы па замене сетак цеплазабеспячэння, і ў наступным годзе будзе пашырана яе праезджая частка. На скрыжаванні вуліц Цэнтральнай і Магістральнай плануецца арганізаваць кальцавы рух, а з другога боку – на скрыжаванні Цэнтральнай і Ленінскай – будуецца касцёл. У скверы, побач з СШ № 3, будзе ўстаноўлены помнік Якубу Коласу.

Прыгадаем, што вуліца Цэнтральная істотна абнавілася і папрыгажэла яшчэ ў 2018 годзе, калі Стоўбцы адзначалі сваё 425-годдзе. Тады сцены высотных дамоў упрыгожылі чатыры муралы паводле творчасці Якуба Коласа. На зялёнай зоне былі высаджаны дэкаратыўныя насаджэнні, з’явіліся арыгінальныя ліхтары і малыя архітэктурныя формы, якія прыйшліся даспадобы мясцовым жыхарам і турыстам нашага горада.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *