Вызначыліся на нарыхтоўцы кармоў

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі раённага спаборніцтва па павелічэнні вытворчасці кармоў і павышэнне іх якасці.

Пераможцам прызнаны калектыў ААТ «Вялікі Двор» (дырэктар – Аляксандр Дударэвіч). Другое месца занялі руплівыя працаўнікі ААТ «Рубяжэвічы» (дырэктар – Дзмітрый Сахарэвіч) і трэцяе – за работнікамі ААТ «Агранёманскі» (дырэктар – Дзяніс Захарчук).

Сярод камбайнераў першае месца прысуджана Віктару Дошчачку з ТАА «СЖК «Налібакі», які займае ў гаспадарцы пасаду інжынера-механіка, а ў перыяд уборачнай кампаніі садзіцца за штурвал камбайна. У прызёрах – Аляксандр Дзядзюхін (ААТ «Жацерава») і Баляслаў Цяўлоўскі (СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс»).

Сярод вадзіцеляў на адвозцы зялёнай масы вызначыліся Эдуард Рымашэўскі (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»), Вячаслаў Гайдукевіч і Канстанцін Галоўчык (ААТ «Рубяжэвічы»), а сярод механізатараў – Сяргей Кажамяка  (ААТ «Рубяжэвічы»), Аляксей Каранеўскі (ААТ «Агранёманскі») і Уладзімір Шахаў (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»).

На касьбе траў не было роўных механізатарам Казіміру Дамброўскаму (ААТ «Агранёманскі»), Аляксандру Калошычу (ААТ «Дзераўное») і Уладзіміру Калевічу (ААТ «Радзіма Якуба Коласа»).

На прасаванні сена выдатна спрацавалі механізатары Аляксандр  Кызынгашаў (ААТ «Вялікі Двор»), Сяргей Анціпін (ААТ «Рубяжэвічы») і Антон Маскалевіч (ТАА «СЖК «Налібакі»).

Механізатары Эдуард Неўмяржыцкі (ААТ «Рубяжэвічы»), Вячаслаў Чарнецкі (ААТ «Каганец») і Алег Касцючэнка (ААТ «Радзіма Якуба Коласа») плённа папрацавалі на зграбанні зялёнай масы. Сярод механізатараў на трамбоўцы сянажнай і сіласнай масы лепшымі сталі Генадзій Доўнар (ТАА «СЖК «Налібакі»), Генадзій Янскі (ААТ «Радзіма Якуба Коласа») і Аляксандр Маліноўскі (ААТ «Агранёманскі»), светлай памяці.

Пераможцамі сярод маладых працаўнікоў прызнаны: камбайнер кормаўборачнага камбайна Аляксандр Мядзведзь і вадзіцель на адвозцы зялёнай масы Ігар Мядзведзь з ААТ «Вялікі Двор»; механізатар на адвозцы зялёнай масы Уладзіслаў Ганчарэнка (ААТ «Жацерава»); механізатар на касьбе траў Аляксандр Талстой (ААТ «Рубяжэвічы»); механізатар на зграбанні зялёнай масы Мікалай Куркоў (ААТ «Жацерава»); механізатар на трамбоўцы сянажнай і сіласнай масы Анатоль Гуцко (ААТ «Дзераўное»).

Надзея БАТАЛКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *