Анастасія Бубен вядзе актыўнае грамадскае жыццё

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

Са школьных гадоў Анастасія Бубен вядзе актыўнае грамадскае жыццё: заўсёды была сярод удзельнікаў розных свят, конкурсаў, спартландый.

Дзяўчына ўступіла ў рады БРСМ. На летніх канікулах  яна працавала ў сэрвісным студатрадзе на базе раённай бальніцы.

Анастасія вучыцца на другім курсе факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка. Яна прадаўжальніца настаўніцкай дынастыі – яе мама Святлана Міхайлаўна Рашэтнік працуе ў СШ № 3 г. Стоўбцы. Будучую прафесію выбрала невыпадкова. «Я вельмі люблю дзяцей. Гэтым і мінулым летам працавала выхавацелем у дзіцячым садку. Такая практыка многае дае мне як будучаму педагогу. Дзякуй маёй настаўніцы беларускай мовы Інесе Вітольдаўне Мішкевіч за выдатнае выкладанне прадмета, у працоўнай дзейнасці буду раўняцца на яе», – гаворыць Анастасія.

Да выканання абавязкаў члена студсавета дзяўчына ставіцца адказна. Для яе гэта магчымасць самарэалізоўвацца, займальна праводзіць час, знаёміцца з цікавымі людзьмі, пашыраць кругагляд. Адна з апошніх акцый, арганізаваных студэнтамі, – «Стоп, ковид, – будь привит!». Актывісты  развешвалі ва ўніверсітэце тэматычныя плакаты і лістоўкі, раздавалі вільготныя сурвэткі.

Пасля заканчэння вучобы Анастасія Бубен хоча працаваць у роднай школе, унесці свой уклад у развіццё і выхаванне маленькіх стаўбчан.

Анастасія НОВІК

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *