Іх штодзень чакаюць у бальніцах

Важное Соцыум

image_pdfimage_print

Каля 170 балонаў з медыцынскім кіслародам дастаўляюць штодзённа ва ўстановы аховы здароўя вадзіцелі Стаўбцоўскай ПМК.

Вадзіцелі Уладзімір Вальчэўскі і Аляксандр Славінскі дастаўляюць медыцынскі кісларод у бальніцы

Ужо другі год запар яны забяспечваюць медыцынскім кіслародам дзве бальніцы – стаўбцоўскую і клецкую. З улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі дастаўка вядзецца бесперапынна сем дзён на тыдзень. Гэтыя жыццёва важныя рэйсы ажыццяўляюць пазменна Уладзімір Вальчэўскі, Аляксандр Самахвал і Аляксандр Славінскі.

Рабочы дзень у вадзіцеляў доўжыцца, як правіла, з васьмі да васьмі. Гэта звязана з павышаным попытам і чэргамі на прадпрыемстве «Крыон», якое вырабляе і адгружае медыцынскі кісларод фактычна для патрэб усёй рэспублікі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *