Цыгарэтны дым і анкалогія

Важное Медыцына

image_pdfimage_print

18 лістапада адзначаўся Сусветны дзень некурэння,  у які спецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі звярнулі ўвагу на абмежаванне курэння ў арганізацыях грамадскага харчавання і іншых грамадскіх месцах.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Тытунёвы дым выклікае і абвастрае многія захворванні, уздзейнічаючы практычна на ўсе органы. Разам з іншымі канцэрагеннымі рэчывамі ён з’яўляецца галоўнай прычынай узнікнення анкалагічных захворванняў. Паводле даных Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам, каля 30 працэнтаў выпадкаў смерці ад раку звязаны з курэннем.

Курэнне правакуе развіццё  раку лёгкіх, стрававода, гартані і поласці рота, мачавога пузыра, падстраўнікавай залозы, нырак, страўніка, малочнай залозы, шыйкі маткі і інш.

Акрамя высокай рызыкі ўзнікнення розных форм злаякасных новаўтварэнняў курэнне негатыўна адбіваецца на эфектыўнасці лячэння гэтых захворванняў.

У паветры вакол чалавека, які курыць, утрымліваецца каля чатырох дзясяткаў рэчываў, здольных выклікаць рак. Асабліва пакутуюць дзеці бацькоў, якія кураць. Яны ў большай ступені, чым іх равеснікі, у сем’ях якіх не кураць, хварэюць на інфекцыі дыхальных шляхоў.

Не забывайце, што не існуе бяспечнай цыгарэты і бяспечнага ўзроўню курэння. Адзіным эфектыўным спосабам зніжэння небяспекі для здароўя застаецца спыненне курэння. Зрабіце правільны выбар!

Аляксей БОНДАРАЎ, галоўны санітарны ўрач раёна

Фота yandex.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *