Супрацоўнікі рэдакцыі газеты пабывалі сёння ў Горкаўскай сярэдняй школе

Сустрэча прайшла ў рамках праекта “ШАГ” (школа актыўнага грамадзяніна) па тэме — “Гордасць за Беларусь. Заўсёды на сувязі” (аб дасягненнях у вобласці інфармацыйна-камунікацыйныхтэхналогій).

Журналісты расказалі аб інфармацыйнай прасторы і медыякультуры, сучасных выкліках у выглядзе фэйкаў і інфармацыйных укідаў, удзеле раённай газеты “Прамень” у важных грамадскіх працэсах.

Як вядома, на базе рэдакцыі дзейнічае call-цэнтр па зборы прапаноў да абласнога свята “Дажынкі-2022” і арганізуюцца дыскусійныя пляцоўкі.

Гэты ўзаемаабмен дапамагае вырашаць праблемы людзей і змяняць якасць жыцця жыхароў Стаўбцоўшчыны.

Настаўніца Наталля Шабаліна разам з вучнямі грунтоўна падрыхтаваліся да інфармацыйнай гадзіны.

Старшакласнікі падзяліліся, адкуль яны чэрпаюць інфармацыю, задалі пытанні наконт таго, як ствараецца газета і напаўняецца інтэрнэт-сайт,   якія праекты ў творчым партфелі рэдакцыі, пацікавіліся, дзе рыхтуюць журналістаў. З дапамогай мультыборда ўся інфармацыя дэманстравалася візуальна.

 

У Горкаўскай школе стала традыцыяй запрашаць гасцей, аўтарытэтных людзей раёна, якія знаёмяць з перспектывамі развіцця Стаўбцоўшчыны, праводзяць сярод школьнікаў патрыятычную і прафарыентацыйную работу.

У Год народнага адзінства пажаданне ўсім нам – быць разам, каб квітнела наша Беларусь!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Наталлі КЛЫГАЧ