З нагоды

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

УДЗЯЧНАСЦЬ ЗА ЗАСЛУГІ

Вялікі калектыў райспажыўтаварыства, у складзе якога і вопытныя спецыялісты, і маладыя кадры, знаходзіцца пад уражаннем урачыстасці, якая была праведзена ў рэстаране “Нёман” з нагоды 75-годдзя ўтварэння раённага спажывецкага таварыства.

Святочны вечар даў магчымасць выдатна адпачыць, адчуць згуртаванасць калектыву і павіншаваць лепшых работнікаў, хто быў удастоены ўзнагарод. Граматай праўлення Белкаапсаюза ўзнагароджана загадчыца ўніверсама № 34 на вуліцы Магістральнай Ала Рамашка. Падзякі праўлення Белкаапсаюза ўдастоена прадавец аўтамагазіна Анжэла Назарук.

Ганаровай граматай праўлення Мінскага аблспажыўтаварыства ўзнагароджана начальнік сектара кантрольна-рэвізійнай работы Алена Бабіч, граматай – аператар  Ларыса Ажгірэвіч, падзякай – буфетчыца закусачнай “Спатканне” Тамара Гапеева.

Раённы выканаўчы камітэт таксама не пакінуў без узнагарод лепшых працаўнікоў спажывецкай кааперацыі. Граматы атрымалі прадавец магазіна вёскі Пятрылавічы Алена Гівойна, прадавец магазіна “Купалінка” Таіса Меляшкевіч, падзякі – вадзіцель Мікалай Чарнёны, начальнік аддзела грамадскага харчавання Жанна Галаўко, падзячныя пісьмы – вядучы эканаміст Марына Бабіла, прадавец магазіна № 54 аграгарадка Заямнае Ірына Курыла.

Ганаровая грамата Беларускага прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі ўручана вядучаму спецыялісту па кадрах Наталлі Фенька, граматы – намесніку старшыні па кадрах і ідэалагічнай рабоце Галіне Душэўскай, таваразнаўцу Галіне Біюць. Граматай Мінскага абласнога прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі ўзнагароджаны вадзіцель Дзмітрый Пракаповіч, граматай Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі – старшыня праўлення райспажыўтаварыства Віктар Галаўко.

20 лепшых працаўнікоў атрымалі граматы праўлення райспажыўтаварыства і 16-ці аб’яўлены падзякі.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

 

ДАБРАЧЫННАСЦЬ. ПАДАПЕЧНЫЯ ЧЫРВОНАГА КРЫЖА

Больш за стагоддзе ажыццяўляе сваю дзейнасць Таварыства Чырвонага Крыжа. Падапечнымі гэтай дабрачыннай арганізацыі з’яўляюцца шматдзетныя сем’і, дзеці, якія пакутуюць ад сацыяльнага сіроцтва, хвароб, невылечна хворыя людзі. Актывісты і валанцёры Чырвонага Крыжа аказваюць медыка-сацыяльную дапамогу і псіхалагічную падтрымку ветэранам вайны і працы, адзінокім і састарэлым, непрацаздольным грамадзянам, бежанцам і вымусовым мігрантам. Існуюць гуманітарныя праекты, накіраваныя на фарміраванне здаровага ладу жыцця, барацьбу са СНІДам, туберкулёзам, арганізоўваюцца і праводзяццца акцыі да дзён ведаў, пажылога чалавека і іншых дат.

У нашым раёне пражываюць 17714 пенсіянераў, 483 інваліды І групы, 1770 інвалідаў ІІ групы, 115 дзяцей-інвалідаў.

За 2014 год 300 чалавек атрымалі дапамогу раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа прадуктамі харчавання, адзеннем, мыйнымі сродкамі на суму больш за 20 мільёнаў рублёў. Аказвалася падтрымка перасяленцам з Украіны, дзе праходзяць баявыя дзеянні.

Таварыства Чырвонага Крыжа ажыццяўляе дабрачынныя праграмы за кошт добраахвотных членскіх узносаў і ахвяраванняў добрых людзей. На жаль, фінансавых сродкаў не хапае, каб задаволіць просьбы людзей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы і дапамозе ў тых складаных жыццёвых сітуацыях, у якіх аказаліся.

У нашым раёне праходзіць акцыя міласэрнасці. Чакаецца ўдзел у ёй працоўных калектываў, дарослых і дзяцей. Не важна, колькі вам гадоў, праз старасць пройдзе кожны чалавек. Акт міласэрнасці, добраахвотны ўзнос – вось асабісты ўдзел у агульнай справе міласэрнасці і добры прыклад для маладога пакалення. Сабраныя сродкі пойдуць на абслугоўванне, медыцынскую і матэрыяльную дапамогу адзінокім хворым, дапамогуць палепшыць арганізацыю навучання і трэнінгаў для валанцёраў Таварыства Чырвонага Крыжа.

Добраахвотныя ўзносы можна пералічыць на рахунак Мінскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа № 3015006443719 у аддзяленні 537 г. Мінска ААТ “Белінвестбанк”, код 153001739, УНП 100648873.

Ірына ПЯРХАЛЬСКАЯ, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа

 

ПРАФІЛАКТЫКА СНІД. СІМВАЛ ЖЫЦЦЯ

Прайшоў шэраг сустрэч са старшакласнікамі раёна, прысвечаных Сусветнаму дню прафілактыкі СНІД. Прафілактычная акцыя стартавала ў Коласаўскай школе, затым перамясцілася ў гімназію № 1, школы №№ 2 і 3. Псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра і, па сумяшчальніцтве, валанцёр Чырвонага Крыжа Сяргей Есіс прапанаваў рабятам не стандартныя лекцыйныя заняткі, а, хутчэй, творчыя заданні з элементамі разважанняў і лагічнага пошуку адказаў. Што такое ВІЧ і што такое СНІД? Як перадаецца інфекцыя? Што абазначае сімвалічная “чырвоная стужачка”? Аказваецца, гэтыя і іншыя пытанні, прапанаваныя ў віктарыне, неабходна замацоўваць у свядомасці моладзі пастаянна.

– Наша задача заключалася не ў тым, каб напужаць моладзь гэтай праблемай, а “ўзброіць” яе ведамі аб тым, як засцерагчыся, пераканаць яе ў неабходнасці праяўлення талерантнасці і міласэрнасці да тых, хто жыве побач з намі з гэтым захворваннем, аказання гэтым людзям чалавечай падтрымкі, – падкрэсліў Сяргей Есіс.   

Асноўныя нормы асабістай гігіены, непазбежнасць выканання маральных прынцыпаў адлюстраваны ў брашурках, падрыхтаваных санітарнай службай раёна. Яны былі ўручаны старшакласнікам падчас сустрэч.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *