Абслугоўванне

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

МЫ – РАЗАМ. МАЙСТЭРНЯ ТАЛЕРАНТНЫХ АДНОСІН

Фарміраванню ў грамадстве талерантных адносін да людзей з абмежаванымі магчымасцямі садзейнічаў шэраг мерапрыемстваў, які прайшоў напярэдадні Дня інвалідаў на базе тэрытарыяльнага цэнтра.

У рамках клуба «Свой круг» адбылася сустрэча – «Мы – разам!», якая аб’яднала наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і дзяцей, якія займаюцца ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Перад імі выступіў творчы дуэт адзінаццацікласнікаў гімназіі № 1 у складзе Яўгена Гароха і Ганны Лукашовай, а таксама бібліятэкар Свята-Аннінскай царквы Таццяна Ігумнава.

– У сваёй творчай майстэрні дзеці з задавальненнем малявалі добрых анёлаў, прытчу пра якіх расказала ім Таццяна Васільеўна, – расказала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Наталля Макава. – А яшчэ больш здружыў іх паміж сабою салодкі стол, дыскатэка.

Плённае супрацоўніцтва са Свята-Аннінскай царквой і гімназіяй, асабліва з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Святланай Андрыенка, дапаўняюць і работнікі культуры. Акурат у Дзень інвалідаў яны арганізавалі ў тэрытарыяльным цэнтры дабрачынны канцэрт для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, з якімі працуе аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі.   

У гэты дзень наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў адправіліся і ў паездку – іх сустракалі ў тэрытарыяльным цэнтры ў Вілейцы, дзе якраз праходзіла падвядзенне вынікаў дабрачыннага марафону. Аналагічны марафон, у якім можа прыняць удзел кожны, праходзіць гэтымі днямі і на Стаўбцоўшчыне. Як вядома, збор сродкаў арганізаваны сёлета на лячэнне за мяжой шасцігадовай Надзейкі Канашэнка са Стоўбцаў.

У тэрытарыяльным цэнтры запланавана бацькоўская гасцёўня   «Разам мы – вялікая сіла», на якую запрошаны бацькі, у сем’ях якіх гадуюцца дзеці з інваліднасцю. Разам з дэманстрацыяй фільма, гутаркамі з псіхолагам і трэнінгам іх чакае зацікаўленая размова аб праблемах іх дзяцей, той дапамозе, якую прапануе тэрытарыяльны цэнтр сумесна з раённай арганізацыяй Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ           

 

У ПОШУКАХ НОВАГА. У САЦЫЯЛЬНЫ ПАКЕТ

У нашым раёне папулярнасць набываюць такія страхавыя полісы прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Стаўбцоўскім раёне, як добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў. Прадугледжваецца атрыманне бясплатнай кваліфікаванай медыцынскай дапамогі ў лепшых медыцынскіх установах Мінска пры ўзнікненні тых ці іншых праблем са здароўем. Гэтая страхавая паслуга важная як для прыватных асоб, так і для кіраўнікоў прадпрыемстваў, хто вядзе разумную кадравую палітыку і зацікаўлены скараціць колькасць бальнічных лістоў. Такі страхавы поліс можа важка папоўніць сацыяльны пакет для сваіх супрацоўнікаў.

Добраахвотнае медыцынскае страхаванне дазваляе вызваліцца ад тэрытарыяльнай прывязанасці і атрымаць медыцынскую дапамогу там, дзе яна можа быць аказана больш кваліфікавана.

Белдзяржстрах мае дагаворы супрацоўніцтва з 200 медыцынскімі ўстановамі, у ліку іх такія вядучыя дзяржаўныя і прыватныя медустановы як СП ААТ «Экамедсэрвіс», ААТ «Лодэ», Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнелячэння і іншыя.

 

ПЕРАДСВЯТОЧНАЕ. КЛОПАТ – КУПІЦЬ ПАДАРУНКІ

Для райкама прафсаюза работнікаў адукацыі, навукі і культуры на парадку дня  падрыхтоўка да Новага года.

Яна заключаецца ў першую чаргу ў тым, каб парадаваць дзяцей супрацоўнікаў сферы адукацыі раёна навагоднімі падарункамі. Паўтары тысячы салодкіх набораў аплаціў і даставіў прафсаюз, і яны чакаюць дня, калі будуць уручаны дзецям, стварыўшы ім святочны настрой.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *