Мерапрыемствы

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

УШАНАВАЛІ ЗАСЛУЖАНЫХ ЛЮДЗЕЙ

У пачатку снежня  ў Цэнтры культуры горада Маладзечна адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню заслужаных людзей аграпрамысловага комплексу вобласці. Ад нашага раёна ў ім прынялі ўдзел былыя  кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Мар’ян Карніцкі (ААТ «Жацерава»), Мечыслаў Сахар (ААТ АБФ «ПМК-74 – Налібакі»), Аляксандр Лапко (ЗАТ «Стаўбцоўскае райаграпрамэнерга»), Аляксандр Звярынскі (былая сельгасхімія), начальнік вытворчага ўчастка Генадзь Цвірка (ААТ «Агранёманскі»), аграном Раман Сабалеўскі (былы СВК «Рубяжэвічы»), брыгадзір Міхаіл Сурко (былы калгас імя Суворава), намеснік брыгадзіра фермы Лілія Раманейка (ААТ «Вялікі Двор»), механізатары Павел Мазанік (ААТ «Радзіма Дзяржынскага») і Аляксандр Касцюк (былы СВК «Жоўты бераг»), інспектар аддзела кадраў Людміла Чурылава (філіял «Стоўбцы» ААТ  «Мінскі мясакамбінат»). А таксама былыя старшыні райвыканкама Альфонс Цішкевіч і Мікалай Пархімовіч. Усе гэтыя людзі – ветэраны, якія шмат часу адпрацавалі ў сельскай гаспадарцы, перапрацоўчай прамысловасці, арганізацыях, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку, а таксама  на высокіх пасадах. За  дасягненні ў рабоце яны неаднойчы былі  адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра выказаў усім прысутным шчырыя словы ўдзячнасці за добрасумленную і шматгадовую працу, пажадаў моцнага здароўя і ўручыў падарункі. Ганаровай граматай аблвыканкама ўзнагароджаны Уладзімір Піліпавіч Радзевіч, былы старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама.

Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі дакументальны фільм аб пасляваенных этапах станаўлення сельскай гаспадаркі краіны, аб людзях, якія стаялі ля вытокаў галіны. Для  заслужаных работнікаў ладзіўся святочны канцэрт.

Пр

 

З УДЗЯЧНАСЦЮ. УПРЫГОЖВАЕ ДАБРАЧЫННАСЦЬ

  “Падары радасць дзецям” – такая акцыя была арганізавана раённым сацыяльна-педагагічным цэнтрам па падтрымцы сем’яў у іх клопатах падрыхтоўкі да  навучальнага года.

Прыемна адзначыць, што знайшлося нямала людзей, якія адгукнуліся на прапанову  нашага цэнтра паўдзельнічаць у гэтай справе міласэрнасці. У ходзе акцыі сабраны канцылярскія прылады, абутак, сродкі асабістай гігіены. Былі сфарміраваны падарункі для аказання дапамогі аддзяленню сацыяльнага прытулку.

Першымі адгукнуліся БРСМ, індывідуальныя прадпрымальнікі А. В. Мазурэнка, Л. В. Сергіевіч. У акцыі прынялі таксама ўдзел індывідуальныя прадпрымальнікі Д. С. Станкевіч, А. І. Сазон, С. А. Пяткевіч, В. Г. Карсека, А. М. Бохан,  дырэктар СТАА “Фрыор Рэфрыгерайшн” Ю. З. Звыцэвіч, дырэктар аўтапарка № 17 І. М. Бычкевіч, дырэктар Стаўбцоўскага філіяла ААТ  “Мінскагратранс” А. С. Жукоўскі, дырэктар Стаўбцоўскіх электрычных сетак У. В. Рублеўскі, начальнік філіяла  «ДЭУ № 62» РУП “Мінскаўтадар-цэнтр” Д. Г. Ёдчык.

Дзякуючы ім сапраўды была падорана радасць дзецям.

Жанна НІКАЛАЕНЯ, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *