Дзяржаўнае і асабістае ідуць побач

Грамадства Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

У рэдакцыю працягваюць паступаць водгукі на сустрэчу Прэзідэнта нашай краіны з журналістамі, якая прайшла 29 студзеня. Вельмі радуе, што сярод іх сваёй зацікаўленай і нераўнадушнай пазіцыяй вылучаюцца і маладыя людзі Стаўбцоўшчыны. Яны самарэалізуюцца ў працоўным калектыве і ў сямейным жыцці, не пазбаўлены іскрыстага запалу і, пры гэтым, маюць свой погляд на навакольную рэчаіснасць.

Аляксандр Ільючэнка, начальнік службы транспарту і рэалізацыі звадкаваных вуглевадародных газаў РУ «Стоўбцырайгаз»:

– Здаецца, у адказах Прэзідэнта і ўдзельнікаў прэс-канферэнцыі было агучана ўсё, што можа хваляваць любога з нас. Асабіста мяне закранула за жывое тэма Украіны. Наш Прэзідэнт займае ў гэтым пытанні здаровую пазіцыю – «майдана не будзе!». Ёсць упэўненасць і ў тым, што ўнутры краіны захаваецца стабільнасць. А. Р. Лукашэнка не раз зазначаў, што за 20 гадоў яго кіравання прыходзілася вырашаць розныя сітуацыі, на многія пытанні даваць адказы. Прэзідэнт усё разважыў па-дзяржаўнаму.

Прыемна, што моладзь адчувае падтрымку. Напрыклад, мая сям’я пабудавала дом з дапамогай ільготнага крэдыту. Зарплата? І яна сёння задавальняе, чаго наракаць? Маё пажаданне – каб больш увагі ўдзялялася ў нас у Стоўбцах дарожнай сферы. Не ўсюды ёсць нармальныя дарогі, з’езды. Патрабуе развіцця і сацыяльная інфраструктура горада, асабліва ў новым жылым мікрараёне. Наша сям’я, напрыклад, стаіць у чарзе на дзіцячы садок. Патрэбна і яшчэ адна школа. Няхай нараджаюцца ў сем’ях дзеці, толькі б мір быў на зямлі!             

Вольга Салей, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях:

– Прыемнае ўражанне пакінулі адкрытая і шчырая атмасфера прэс-канферэнцыі, яе дыялог, дыскусія. Спадабалася тое, што Прэзідэнт, добра вядомы нам як палітык, дзяржаўны дзеяч, раскрыўся асабліва і як чалавек, грамадзянін. За гэтымі штрыхамі адчуваецца яго жывы ўдзел у жыцці кожнага з нас, у вырашэнні нашых надзённых праблем.

Як маладая мама дваіх дзяцей я вельмі задаволена, што ў нашай рэспубліцы павялічана матэрыяльная падтрымка маладых сем’яў. У мінулым годзе наша сям’я перасялілася ў новую кватэру. І ў гэтым дзяржава прадаставіла нам істотны бонус – у выглядзе льготнага крэдыту пад адзін працэнт гадавых. Мяне радуе, што ў нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага спорту і, дарэчы, Прэзідэнт паказвае асабісты прыклад здаровага ладу жыцця. Спадзяюся, што і ў нас у Стоўбцах хутка будзе дабудаваны фізкультурна-аздараўленчы комплекс. На заняткі ў трэнажорную залу мы ўжо ходзім. Не хапае пакуль басейна. Ён патрэбен як для гарманічнага развіцця дзяцей, так і для таго, каб вучыць іх плаваць. Як работнік службы выратавання я разумею, што гэта іх бяспека. Калі з’явіцца такая магчымасць, будзем на Стаўбцоўшчыне, як і ў іншых раёнах Мінскай вобласці, арганізоўваць сярод школьнікаў вучобу і конкурсы па правілах адпачынку людзей на вадзе.          

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *