Пара жніва

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай-2015

image_pdfimage_print

У мінулую сераду віншаванні з працоўнай перамогай прымаў экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Валерыя і Андрэя Жукоў, якія першымі намалацілі тысячу тон збожжа. З удзячнасцю за сумленную працу і пажаданнямі двухтысячнага намалоту Падзячнае пісьмо ад раённага выканаўчага камітэта і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручыў сямейнаму экіпажу старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Цёплыя словы за плённае шчыраванне адрасавала дбайным працаўнікам старшыня райкама галіновага прафсаюза Тамара Калошыч. Перадавікі заахвочаны падарункамі. Работнікі Старасвержанскага Цэнтра культуры ўславілі працу хлебаробаў песнямі. Напярэдадні старанных рупліўцаў павіншавала кіраўніцтва таварыства.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА

(інфармацыя на 6 жніўня)

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны па раёне на 10546 гектарах – гэта 41 працэнт ад агульнай плошчы. Лідзіруюць па тэмпах уборкі хлебаробы ААТ «Жацерава», дзе зжата 73 працэнты. На другім месцы працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа», на трэцім – ААТ «Агранёманскі».

Намалочана 43420 тон. Самы высокі намалот у ААТ «Агранёманскі» – 6925 тон.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых складае па раёне  41,2 цэнтнера. У ААТ «Вялікі Двор» намалочваюць з кожнага гектара 53,5 цэнтнера збожжа. 

Самая высокая ўраджайнасць азімага рапсу ў СФГ «Сула» – з кожнага гектара атрымана 43 цэнтнеры масланасення.

Прыступілі да ўборкі зернебабовых працаўнікі ААТ «Агранёманскі», ураджайнасць складае ў межах 40 цэнтнераў на круг.

Салома ўбрана з адной трэцяй часткі абмалочаных плошчаў.

У дзевяці гаспадарках вядзецца ворыва глебы пад сяўбу азімага рапсу, на большых плошчах гэтая работа выканана ў ААТ «Шашкі».

 

ДОШКА ГОНАРУ

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 6 жніўня лепшых паказчыкаў дасягнулі:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Валерыя і Андрэя Жукоў, якія на камбайне «Лексіон-540С» убралі 245,8 гектара і намалацілі 1153,7 тоны збожжа;  

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Аляксандра Ганчарэнкі і Мікалая Міхайлоўскага, якія на камбайне «Лексіон-540С» убралі 238 гектараў і намалацілі 1058,9 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Ігара Рокаша і Мікалая Амельчыца, якія на камбайне «Лексіон-540С» убралі 240,6 гектара і намалацілі 1055,3 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Жацерава» Уладзімір Аўласін, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1285,4 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Жацерава» Мікалай Дударэвіч, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1221,1 тоны збожжа;

– вадзіцель АТТ «Вішнявецкі-агра» Міхаіл Астравух, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1006,8 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Агранёманскі» Анатолій Турко, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 913,3 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ Вішнявецкі-агра» Міхаіл Гузач, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 700,9 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вішнявецкі-агра» Яраслаў Ажгірэвіч, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 699,5 тоны збожжа;

сярод маладых удзельнікаў жніва:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Віталія Ганчарэнкі і Мікалая Каралёва, якія на камбайне «МЕГА-350» убралі 195,6 гектара і намалацілі 943,9 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксандра Гярлоўскага і Аляксандра Новіка, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 182,6 гектара і намалацілі 875,1 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Сяргея Амельчыца і Віктара Тарасевіча, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 164,2 гектара і намалацілі 770,9 тоны збожжа;

– вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін Гацура, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 766 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вялікі Двор» Фінат Саітгарэеў, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 764 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вялікі Двор» Віктар Стрыж, які на аўтмашыне «МАЗ-555» перавёз 665 тон збожжа.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *