Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне 12  шлюбаў. Скасаваны адзін сямейны саюз. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 11 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ганна Арцёменка, Ягор Бельскі, Максім Вынькоў, Мацвей Дзядзюля, Ілья Ермаковіч, Антон Кажавец, Эмілія Лесік, Максім Ляхоўскі, Арцём Пажога, Багдан Рубін і Софія Спірыдонава.

Зямны шлях закончыўся для 17-ці жыхароў раёна.

Міліцыяй зарэгістравана 175 паведамленняў аб правапарушэннях, узбуджана 12 крымінальных спраў. Група непаўналетніх паблізу склада на вуліцы Якуба Коласа выняла з аўтамашыны электрычныя правады. Абрабавана кватэра па вуліцы Сацыялістычнай – зламыснік падабраў ключы да дзвярэй і завалодаў грашыма. Украдзены грашовыя купюры і з дома па вуліцы Першамайскай.

З гаспадарчай пабудовы ў Наваколасаве зніклі матацыкл і кансерваваныя прадукты.

Пракуратурай праведзены аналіз выканання грамадзянамі патрабаванняў жыллёвага заканадаўства па аплаце камунальных паслуг. З асобамі, якія нясвоечасова і не ў поўным аб’ёме праводзяць аплату і маюць запазычанасць перад РУП «Стаўбцоўскае АКС», праведзены прафілактычныя гутаркі, дзевяці грамадзянам аб’яўлены афіцыйныя папярэджанні. Неплацельшчыкам растлумачана, што ў выпадку непагашэння імі доўгу, грошы будуць спагнаны з іх прымусова.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету вядзецца адміністрацыйны працэс у адносінах да жыхара Скамарошак, які, парушаючы правілы вядзення рыбнай гаспадаркі і рыбалоўства, лавіў рыбу побач з агароджай ахоўнага аб’екта – чыгуначнага моста праз раку Нёман у горадзе.

 

Суд асудзіў да двух месяцаў арышту стаўбчаніна, з прымяненнем да яго прымусовага лячэння ад алкагалізму, за крадзяжы, якія нецвярозы зламыснік учыніў на працягу двух дзён у адной і той жа кватэры – былі ўкрадзены пнеўматычная вінтоўка і планшэт з чахлом і зарадным прыстасаваннем.

Тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу атрымаў жыхар райцэнтра за падман і злоўжыванне даверам грамадзян – «прадпрымальнік» заключаў дагаворы на выраб зрубаў для лазні, якія затым не выконваў, але папярэдне браў за гэта грошы і прысвоіў больш за 32 мільёны рублёў. На 100 базавых велічынь аштрафаваны жыхар Яблынаўкі, які ў нецвярозым стане ўкраў з кватэры пластыкавую банкаўскую картку і зняў з яе грошы – 1 400 000 рублёў. За распіванне спіртных напіткаў у грамадскім месцы паўторна на працягу года двое «закадычных сяброў», зарэчанец і стаўбчанін, атрымалі адпаведна двое і дзесяць сутак арышту.

ДАІ  выявіла 238 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў шэсць нецвярозых вадзіцеляў і 16 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 21 недысцыплінаваны пешаход. Зарэгістравана сем дробных дарожных аварый. У мінулую нядзелю на вуліцы Гагарына ў райцэнтры спынена аўтамашына, вадзіцель якой знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. На рахунку гора-аўтааматара гэта ўжо не першы выпадак, таму, у адпаведнасці з Кодэксам яго аўтамашына падлягае канфіскацыі.

«Хуткая»  атрымала 220 выклікаў, у тым ліку восем – да асоб з алкагольным ап’яненнем. 

Падрыхтавала Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *