image_pdfimage_print

Прафсаюзныя ўзнагароды ўручылі лепшым работнікам раёна

На раённым свяце працы старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Хвацік уручыў высокія прафсаюзныя ўзнагароды, граматы і падзякі лепшым кіраўнікам, спецыялістам і радавым працаўнікам нашага раёна. – Стаўбцоўшчына славіцца працавітымі людзьмі, якія шчыруюць і прымнажаюць  паказчыкі ва ўсіх сферах вытворчасці, – сказаў Васілій Міхайлавіч. – Прыкметны рух наперад і ў сельскагаспадарчай галіне. […]

Продолжить чтение

Каноплі выраслі ў халадзільніку стаўбчаніна

30-гадовы стаўбчанін П. у жніўні мінулага года, выкарыстоўваючы спецыяльна абсталяваны халадзільнік, ажыццявіў незаконны пасеў раслін роду «каноплі». Ён даглядаў прарослыя расліны, якія пасля збору ўраджаю сталі асабліва небяспечным наркатычным сродкам – марыхуанай. Частку «ўраджаю» грамадзянін скурыў, астатняе захоўваў дома да канфіскацыі супрацоўнікамі райаддзела міліцыі. Пракуратурай раёна накіравана ў суд крымінальная справа ў адносінах да грамадзяніна […]

Продолжить чтение

Матывацыя – элемент пастаянны

У раскладзе ДУА «Коласаўская сярэдняя школа» – урок хіміі ў 11 класе, які праводзіць педагог Галіна Семяняка. У класе пануюць увага і цішыня, таму што Галіна Фёдараўна ўмее зацікавіць сваім прадметам. На працягу многіх гадоў яна рыхтуе «алімпіяднікаў» і ўдзельнікаў турніру юных хімікаў, якія паспяхова спаборнічаюць са сваімі равеснікамі з гарадскіх школ. Апошнім часам шмат […]

Продолжить чтение

Флікераў многа не бывае

Перад пачаткам заняткаў на ўваходзе ў Горкаўскую сярэднюю школу сустракаюць члены атрада юных інспектараў дарожнага руху. «Юідаўцы» правяраюць у вучняў наяўнасць флікераў – на адзенні і партфелі. Прапускаюць праз «кантроль» і дарослых. – Правілы дарожнай бяспекі важна выконваць усім: і дзецям, і дарослым. А з каго дзеці бяруць прыклад? Зразумела, з бацькоў, настаўнікаў, – звяртаюць […]

Продолжить чтение

Эканаміст стаў інжынерам

Усё, што адбываецца ў нашым жыцці, – гэта заканамернасць. І свой лёс кожны чалавек таксама стварае сам. Вось і Іван Жаўнерчык застаўся жыць і працаваць на сваёй малой радзіме – у Налібаках. Апошнія дзевятнаццаць гадоў ён узначальвае інжынерную службу ААТ «Налібакі Агра». – Тэхнікі цяпер стала ў некалькі разоў менш, – гаворыць Іван Аляксандравіч. – […]

Продолжить чтение

27 сакавіка прамую тэлефонную лінію правядзе Дзяніс Колясень

27 сакавіка 2021 года з 09.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе старшыня Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта Колясень Дзяніс Сяргеевіч. Пытанні задавайце па тэл. 5-16-29, дадатковая лінія – 7-75-01. 

Продолжить чтение

«Спытайцеся ў «Праменя»: ці варта рабіць прышчэпку супраць каранавіруснай інфекцыі

«Ці варта рабіць прышчэпку супраць каранавіруснай інфекцыі, калі я рэдка наведваю грамадскія месцы?» – задаў пытанне Алег Равуцкі з г. Стоўбцы. Мы папрасілі адказаць на гэтае пытанне ўрача-эпідэміёлага ДУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Вольгу Фясько. Для дасягнення калектыўнага імунітэту супраць інфекцыі COVID-19 патрабуецца вакцынацыя значнай часткі насельніцтва, што прывядзе да памяншэння агульнай колькасці віруса, […]

Продолжить чтение