image_pdfimage_print

У новую сям’ю, калі 70+. Як працуюць на Стаўбцоўшчыне сучасныя формы сацыяльнага абслугоўвання

Замяшчальная сям’я – новая форма сацыяльнага абслугоўвання сталых людзей або людзей з інваліднасцю I і II групы. У Беларусі яе ўкараненне пачалося з 2017 года. Цяпер на Стаўбцоўшчыне зарэгістраваны дзве такія сям’і: у іх жывуць прадстаўнікі пенсіённага ўзросту. Раёнка завітала ў адну з іх, у вёсцы Хатава, каб бліжэй пазнаёміцца з ёй і даведацца пра […]

Продолжить чтение

Вакцынацыя на выездзе і паводле заяўкі

Паводле апошніх даных, на Стаўбцоўшчыне прышчэплены першым кампанентам вакцыны супраць COVID-19 6225 чалавек і 3548 чалавек – другім кампанентам. – Гэта адпаведна 19,7 працэнта і 11,2 працэнта ад колькасці тых, хто падлягае вакцынаванню. Уводзіцца вакцына расійскай вытворчасці «Спутник V», – адзначае намеснік галоўнага ўрача Стаўбцоўскай ЦРБ Часлава Уласік. Зрабіць прышчэпку можна з 08.00 да 20.00 […]

Продолжить чтение

Стаўбцоўскае АКС прапануе паслугу вывазу

Гэтай парой у Стоўбцах і іншых населеных пунктах нярэдка бачыш перапоўненыя кантэйнеры. Але яны перапоўнены не камунальнымі адходамі, а травой з агарода. Прапалолі – вынеслі. Калі няма месца ў кантэйнеры, скідваюць траву побач. Маўляў, работнікі камунальнай службы ўсё роўна вымушаны будуць вывезці на палігон… І даная сітуацыя прымушае давесці да ведама жыльцоў, што зялёныя адходы […]

Продолжить чтение

У лагеры «Нёман» шчыруе студатрад

Маладымі людзьмі Стаўбцоўшчыны падтрымліваецца традыцыя студатрадаўскага руху. Моладзь нашага раёна вырашыла летам не толькі адпачыць, але і папрацаваць, завесці новыя знаёмствы і, зразумела, падзарабіць. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Шашкоўская СШ» Таццяна Копач прыязджае на працу ў аздараўленчы лагер «Нёман» ужо пятае лета. – У нашым студатрадзе пяць чалавек. Я старшы выхавальнік, работа мне […]

Продолжить чтение

Ала Рэкець больш за паўстагоддзя адпрацавала ў райбальніцы

На днях у Стаўбцоўскай ЦРБ правялі на заслужаны адпачынак медыцынскую сястру Алу Рэкець, якая аддала гэтай прафесіі 51 год. Галоўная медсястра бальніцы Святлана Высоцкая ўручыла ёй грамату за шматгадовую добрасумленную працу, ад імя прафсаюзнага камітэта – каштоўныя падарункі. Ала Уладзіміраўна нарадзілася ў вёсцы Заямнае. Вучылася ў мясцовай школе, затым – у сярэдняй школе № 2 […]

Продолжить чтение

Жыхары Стоўбцаў хацелі б бачыць свой горад з летнім амфітэатрам і музеем

У 2022 годзе ў Стоўбцах плануецца правядзенне абласнога свята «Дажынкі». Ужо сёння пачалася падрыхтоўка да гэтай падзеі. У раённых улад ёсць шмат розных задумак, каб горад папрыгажэў і стаў больш зручным. Будзе дарэчы пачуць думку мясцовых людзей, менавіта іх пажаданні наконт таго, чаго не хапае райцэнтру і адкрыцця якіх аб’ектаў чакаюць стаўбчане ў найбліжэйшым будучым […]

Продолжить чтение